Фёдар Іванавіч Чарных

літоўскі футбаліст

Фёдар Чарных (нар. 21 мая 1991, Масква) — літоўскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба АЭЛ з Лімасола і нацыянальнай зборнай Літвы.

Футбол
Фёдар Чарных
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Іванавіч Чарных
Нарадзіўся 21 мая 1991(1991-05-21)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Літва
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр АЭЛ
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Літва Гранітас (Вільнюс)
2009—2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 85 (14)
2012   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 30 (5)
2014—2015 Польшча Гурнік (Лэнчна) 38 (12)
2015—2017 Польшча Ягелонія (Беласток) 82 (18)
2018—2020 Расія Дынама (Масква) 31 (3)
2019—2020   Расія Арэнбург 11 (0)
2020—2022 Польшча Ягелонія (Беласток) 61 (6)
2023— Рэспубліка Кіпр АЭЛ (Лімасол)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Літва Літва (да 19) 3 (0)
2010—2012 Літва Літва (да 21) 10 (1)
2012— Літва Літва 80 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Першыя крокі ў футболе рабіў у Вільнюсе, а ў 2009 годзе перабраўся ў магілёўскі «Дняпро». Неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Пасля вылету «Дняпра» з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе трывала гуляў у аснове. Пасля сезона ў наваполацкім клубе вярнуўся ў «Дняпро». Правёў за магілёўскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату 2013, звычайна выступаў на пазіцыі правага флангавага нападніка.

Сезон 2014 таксама распачаў у складзе «Дняпра». 25 мая 2014 года вызначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама», чым дапамог «Дняпру» атрымаць першую перамогу у чэмпіянаце 2014 (2:0). Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб тым, што Фёдар можа пакінуць магілёўскі клуб па заканчэнні кантракта ўлетку 2014 года[4]. У канцы мая выступаў у матчах за зборную Літвы, у пачатку чэрвеня вярнуўся ў Магілёў. 11 чэрвеня 2014 года правёў свой апошні матч за «Дняпро» (супраць мінскага «Дынама»), пасля з-за хваробы не выступаў. 20 чэрвеня кантракт з «Дняпром», які сканчваўся ў ліпені 2014 года, быў датэрмінова скасаваны[5].

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Гурнік»[6], які па выніках сезона 2013/14 вярнуўся ў найвышэйшы польскі дывізіён — Экстраклясу. Здолеў стаць адным з найлепшых ігракоў «Гурніка», забіўшы ў сезоне 2014/15 11 галоў.

31 жніўня 2015 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію»[7]. У сезоне 2016/17 дапамог камандзе стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Польшчы. У студзені 2018 года стаў іграком маскоўскага «Дынама»[8]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў, аднак з красавіка 2019 года стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арэнбург», дзе гуляў да ліпеня 2020 года.

У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве вярнуўся ў «Ягелонію»[10]. У студзені 2023 года перайшоў у кіпрскі АЭЛ.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Літвы да 21 года. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Літвы ў таварыскім матчы супраць Арменіі[11][12]. 11 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за зборную — у браму Латвіі (2:0) у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014. Пазней стаў капітанам зборнай Літвы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 (2) Д1 Дняпро   2 2
2010 Д1 Дняпро   23 4
2011 Д1 Дняпро   18 1
2012 Д1 Нафтан   30 5
2013 Д1 Дняпро   32 4
2014 (1) Д1 Дняпро   10 3
2014/15 Д1 Гурнік   32 11
2015/16 (пач.) Д1 Гурнік   6 1
2015/16 Д1 Ягелонія   27 3
2016/17 Д1 Ягелонія   34 12
2017/18 (1) Д1 Ягелонія   21 3
2017/18 (2) Д1 Дынама   9 1
2018/19 Д1 Дынама   22 2
2019/20 (пач.) Д1 Дынама   0 0
2019/20 Д1 Арэнбург   11 0
2020/21 Д1 Ягелонія   16 1
2021/22 Д1 Ягелонія   29 4
2022/23 (1) Д1 Ягелонія   16 1

Зноскі