Фёдар Фёдаравіч Тараненка
Фёдар Фёдаравіч Таране́нка (15 студзеня 1915, сяло Шчарбінаўка, Таранаўскі раён, Кустанайская вобласць — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.
Фёдар Фёдаравіч Тараненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1915 |
Месца нараджэння | сяло Шчарбінаўка, Таранаўскі раён Кустанайская вобласць |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Камандаваў | Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьЗ 1934 года на савецкай рабоце. З 1936 года служыў у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1940 года. Удзельнік польскага пахода Чырвонай Арміі, савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). У партызанах з са жніўня 1942 года: начальнік штаба кавалерыйскай групы, брыгады, у чэрвені — лістападзе 1943 года і ў красавіку — ліпені 1944 камандзір партызанскай брыгады імя А. К. Флегантава. З ліпеня 1944 года ваяваў на 2-м Украінскім фронце. У 1945—1964 гадах працаваў выкладчыкам ваенных вучылішчаў, потым знаходзіўся на педагагічнай рабоце. У 1952 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.