Фёдар Яфімавіч Агейчанка

Фёдар Яфімавіч Агейчанка (нар. 30 студзеня (12 лютага) 1905, Выдрэя, Лёзненскі раён — 20 верасня 1954) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1946).

Фёдар Агейчанка
Фёдар Яфімавіч Агейчанка
Дата нараджэння 30 студзеня (12 лютага) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1954(1954-09-20) (49 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1943)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У 1930 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1930—1931 гадах працаваў у Полацкай раённай бальніцы, у 1932—1935 гадах — аспірант Інстытута аховы здароўя дзяцей і падлеткаў у Маскве, у 1935—1937 гадах — старшы навуковы супрацоўнік інстытута, у 1937—1939 годах і 1940—1941 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага інстытута туберкулёзу. У перыяд савецка-фінскай вайны працаваў начальнікам патолагаанатамічнай групы Арміі (1939—1940).

У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік патолагаанатамічнай лабараторыі (Бранскі, 2-і Прыбалтыйскі, Дальнеўсходні франты).

У 1945 годзе загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Кішынёўскага медінстытута. З 1954 года і да апошніх дзён прафесар Агейчанка кіраваў кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута.

Памёр Фёдар Яфімавіч 20 верасня 1954 года. Пахаваны ў Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 40 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам іншыя супрацоўнікі абаранілі 8 кандыдацкіх дысертацый. Памяці настаўніка прысвечана выдадзеная вучнямі кніга «Патоморфология нервной системы при туберкулезе» (1958)[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Агейченко Фёдор Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 9.
  • Агейченко Фёдор Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 28.
  • Агнищенко, Г. Профессор Ф. Е. Агейченко / Г. Агнищенко // Сцяг перамогі (Лёзна). — 1998. — 6 студз. — С. 2.
  • Дрончанка, В. Пакінулі след у гісторыі раёна. Агейчанка Фёдар Яфімавіч / В. Дрончанка // Сцяг Перамогi (Лёзна). — 2006. — 4 лют. — С. 7.