Фіджы́йская мова (саманазва: Na Vosa Vakaviti) — аўстранезійская мова, родная мова фіджыйцаў. Распаўсюджана і мае афіцыйны статус у Фіджы. Агульная колькасць носьбітаў (2014 г.) - каля 437 тысяч чал.[1]

Фіджыйская
Саманазва Na Vosa Vakaviti
Краіны Фіджы
Афіцыйны статус Фіджы
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 437000 (2014)
Класіфікацыя
Катэгорыя ???

Аўстранезійская
 Малайска-палінезійская

   акіянійская
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 фид 737
ISO 639-1 fj
ISO 639-2 fij
ISO 639-3 fij
WALS fij і ndr
Ethnologue fij
ABS ASCL 9301
IETF fj
Glottolog fiji1243
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

ГісторыяПравіць

На астравах Фіджы здаўна існавалі 2 асноўныя моўныя кластары — заходні і ўсходні, якія ў сваю чаргу падзяляліся на рэгіянальныя і племянныя дыялекты. У XIX ст. шатландскі місіянер Дэвід Каргіл (1809 - 1843 гг.) распрацаваў граматыку на аснове ўсходнефіджыйскага дыялекта вострава Бау. Яна легла ў аснову сучаснай фіджыйскай літаратурнай мовы.

У 1997 г. фіджыйская мова разам з англійскай і фіджыйскім дыялектам хіндзі была абвешчана афіцыйнай мовай Фіджы. Яна выкарыстоўваецца ў школьным навучанні, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

АлфавітПравіць

Фіджыйскі алфавіт створаны ў XIX ст. на аснове лацінкі. Мае 23 літары:

A B C D E F G I J K L M N O P Q R S T U V W Y.

Літары B, D, J, N, T фактычна адлюстроўваюць у пісьме па 2 розныя гукі. Літара Y можа чытацца як [j], або не чытацца ці значыць пропуск у вымаўленні.

Кароткі размоўнікПравіць

Фіджыйская мова Беларуская мова
Bula Прывітанне
Ni sa yadra Добрай раніцы
Ni sa Bula Добры дзень (вечар)
O cei na yacamu? Як тваё імя?
Na yacaqu o Mikalay Мяне завуць Мікалай
O yau mai Belarus Я з Беларусі
Vinaka vaka levu Вялікі дзякуй
Yalo vinaka Калі ласка
Au sega ni taura rawa Не разумею
Au lomani iko Я цябе кахаю
Biuti au tu madaga Пакінь мяне!
Ko via meke kei au? Патанцуем?
E vica na kena i-sau? Колькі гэта каштуе?
Kere veivuke! Дапамажыце!
Kele! Спыніся!
Vanuinui vinaka Усяго найлепшага
E vei na vale-lailai? Дзе знаходзіцца туалет?

Зноскі

СпасылкіПравіць