Адкрыць галоўнае меню

Філі́па Бо́енс (англ.: Philippa Boyens) — новазеландскі сцэнарыст і кінапрадзюсар, якая напісала сцэнарыйы для фільмаў Пітэра Джэксана кінасерыі «Уладар Пярсцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косці» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнарый сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Уолш.

Філіпа Боенс
Philippa Boyens
Philippa Boyens.jpg
Імя пры нараджэнні: Philippa Boyens
Дата нараджэння: XX стагоддзе
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя
Муж: Paul Gittins[d]
Дзеці: Calum Gittins[d]
Адукацыя:
Прафесія: сцэнарыст
кінапрадзюсар
Кар’ера: 2001 — цяпер
Узнагароды:
IMDb: ID 0101991
Commons-logo.svg Філіпа Боенс на ВікіСховішчы

Яна, Джэксан і Уолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнарый» за фільм «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэння прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама супрадзюсарам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».

БіяграфіяПравіць

ВучобаПравіць

Некаторы час Боенс была студэнткай Оклендскага ўніверсітэта, скончыўшы яго са ступенню бакалаўра англійскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад універсітэта ў 2006 годзе.

Сям'яПравіць

У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынс, сыны Калум Гітынс (абодва з акцёрам Полам Гітынсам) і Ісаак Мілер. Калум гуляў Галета ў фільме «Уладар Пярсцёнкаў: Дзве вежы».

Кар'ераПравіць

Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасці драматурга, настаўніка, прадзюсара і мантажора. Яна таксама правяла час у якасці рэжысёра ў «Новазеландскай гільдыі пісьменнікаў».

Праца над «Уладаром Пярсцёнкаў»Правіць

Боенс стала фанаткай Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара Пярсцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.

ФільмаграфіяПравіць

СцэнарыстПравіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2001 Уладар Пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring сцэнарыст
2002 Уладар Пярсцёнкаў: Дзве вежы The Lord of the Rings: The Two Towers
2003 Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King
2005 Кінг-Конг King Kong
2009 Мілыя косці The Lovely Bones
2012 Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey
2013 Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaug

ПрадзюсарПравіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2005 Кінг-Конг King Kong супрадзюсар
2009 Раён № 9 District 9
Мілыя косці Lovely Bones
2012 Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey
2013 Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaug

СаўндтрэкПравіць

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
2003 Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне караля The Lord of the Rings: The Return of the King аўтар песень The Edge of Night, The Green Dragon

Зноскі

СпасылкіПравіць