Філіп I Філадэльф

Філіп I Філадэльф (стар.-грэч.: Φίλιππος Α' Φιλάδελφος) — цар часткі Сірыі95 да н.э.83 да н.э.) з дынастыі Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа.

Філіп I Філадэльф
Φίλιππος Α' Φιλάδελφος
Philippus Philadelphus.jpg
Цар дзяржавы Селеўкідаў
9583 да н.э.
Сумесна з Антыёх X Еўсеб Філапатар (9583 да н.э.),
Антыёх XI Філадэльф (95 да н.э.),
Дэметрый III Эўкер (9588 да н.э.),
Антыёх XII Дыяніс (8784 да н.э.)
Папярэднік Селеўк VI Епіфан Нікатар
Пераемнік Тыгран II Армянскі
Нараджэнне 125 да н.э.
Смерць 83 да н.э.
Род Дзяржава Селеўкідаў
Бацька Антыёх VIII Грып
Маці Трыфаена
Дзеці Філіп II Філарамэй
Дзейнасць суверэн
Commons-logo.svg Філіп I Філадэльф на Вікісховішчы

Прыняў дыядэму ў 95 годзе да н.э. разам са сваім братам (магчыма, блізнём) Антыёхам XI Філадэльфам пасля перамогі Антыёха X Эўсебеса над старэйшым братам Філіпа Селеўкам VI Эпіфанам.

Пасля гэтага ўзнікла варожасць паміж Філіпам і яго малодшым братам Дэметрыем III Эўкерам, які кіраваў у Дамаску. Філіп вытрымаў некалькі нападаў Дэметрыя III, і ў 92 годзе да н.э. яму атрымалася ўсталяваць сваю ўладу ў Антыёхіі.

Пазней Дэметрый III быў захоплены парфянскім царом Мітрыдатам II, закліканым на дапамогу Філіпам, і памёр у няволі, а яго малодшы брат Антыёх XII Дыяніс абвясціў сябе царом у Дамаску. Падчас паходу Антыёха XII супраць набатэеў Філіп захапіў Дамаск.

Яго кіраванне скончылася ў 83 годзе да н.э., калі армянскі цар Тыгран II Вялікі далучыў частку тэрыторыі Селеўкідаў (або незадоўга да гэтага). З гэтага моманту ён знік з гістарычнай сцэны. Пазней рымскія ўлады адчаканілі манеты з яго партрэтам.

КрыніцыПравіць