Фінікавая пальма (від)

Фінікавая пальма[3] (Phoenix dactylifera) — від дрэў з роду фінікавай пальмы сямейства пальмавыя (пальмы).

Фінікавая пальма
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenix dactylifera L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42458
NCBI  42345
EOL  1135088
GRIN  t:12345
IPNI  668912-1
TPL  kew-152659

Біялагічнае апісанне правіць

Фінікавая пальма — дрэвападобная двухдомная расліна вышынёй 15-20 м з прамым ствалом, пакрытым рэшткамі ліставых хвосцікаў, дыяметр ствала 80 см. Дрэвы дасягаюць вышыні 15-26 метраў (зрэдку 30 м). Лісце, пёрыстае, прыўзнятае, даўжынёй да 6 метраў, размешчаны пучком на вяршыні ствала. Кветкі сядзячыя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкавыя суквецці. Плод — фінік, прадаўгаватая касцянка даўжынёй да 8 см і шырынёй да 4 см. Вытрымлівае тэмпературу да −14 ° С.

Плады змяшчаюць да 70 % цукру, 25 % алею. З фінікавай пальмы вырабляюць віно, цукар, цыноўкі. Харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.