Фірн (ням.: Firn, ад старажытнаням. firni — мінулагодні, стары) — зярністы лёд, пераходная фаза паміж снегам і лёдам.

Фірн характэрны для горных раёнаў, размешчаных вышэй снегавой лініі і палярных абласцей (ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу, які не паспявае раставаць за летні перыяд). Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу і шматразовага паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасочваецца ў глыбіню снегавой тоўшчы. Фірн складаецца з ледзяных крупінак, злучаных паміж сабой. Шчыльнасць 450—800 кг/м³.

Фірнавае поле ў гарах Высокі Таўэрн (Аўстрыя)

Таўшчыня фірнавага слоя на ледавіках Антарктыды можа дасягаць 100[1] метраў.

Зноскі

  1. Котляков В. М. Фирн // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць