Фіяніт — штучны мінерал, крышталі дыяксіду цырконія ZrO2, які мае кубічную сінгонію. Шырока выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе для імітацыі каштоўных камянёў.

Фіяніт

Уласцівасці правіць

Фіяніты маюць кубічную крышталічную рашотку. Будучы сам па сабе нестабільнай высокатэмпературнай кубічнай мадыфікацыяй дыяксіду цырконія, кубічны фіяніт стабілізаваны дадаткамі аксіда магнія, кальцыя і ітрыя.

Па значэнні паказчыка праламлення (2,15—2,25) фіяніт блізкі да алмаза (2,417—2,419), таму на вока цяжкаадрозны ад яго. Хімічная формула Zr0,8Ca0,2O1,92, можа змяняцца ў залежнасці ад дабавак, уведзеных пры вырошчванні крышталяў для надання ім розных зададзеных уласцівасцяў. Бляск алмазны. Цвёрдасць 7,5—8,56. Шчыльнасць 6,5—10 г/см³. Спайнасць адсутнічае, залом няроўны. Дысперсія ў фіянітаў 0,01. Для афарбоўвання бясколернага дыяксіду цырконія ў розныя колеры дадаюцца пераходныя і рэдказямельныя элементы. Працэс крышталізацыі фіянітаў ажыццяўляецца ў лабараторных умовах на спецыяльных затраўках пры астуджэнні расплаву, хуткасць росту крышталяў складае да 8-10 мм/г.

Дабаўкі аксідаў металаў уплываюць на колер фіянітаў: з дадаткамі   крышталі   атрымліваюцца бескаляровымі, з прымешкамі   — саламяна-жоўтага колеру,   — блакітна-фіялетавага,  — зялёнага,   — ружовага.

Паходжанне назвы правіць

Назву фіяніты атрымалі ў гонар Фізічнага інстытута Акадэміі Навук СССР (ФІАН), навукоўцы якога сінтэзавалі ў 1970 годзе фіяніт, але назва практычна не выкарыстоўваецца за межамі былой тэрыторыі СССР і Усходняй Еўропы. За мяжой гэты матэрыял часцей называюць цырканітам. У некаторых выпадках, асабліва ў перакладах з замежных моў, фіяніт называюць цырконіем або цырконам (вырабы з ім маркіруюцца літарамі CZ), што з’яўляецца памылкай і стварае блытаніну. На самай справе гэта тры розных матэрыялы: фіяніт — які імітуе крышталь алмазу, вырашчаны лабараторным спосабам, цыркон — ніяк не звязаны з ім жоўта-карычневы мінерал, напаўкаштоўны камень, а цырконій — гэта хімічны элемент, адзін з металаў.

Прымяненне правіць

Фіяніты маюць высокі паказчык праламлення, адрозніваюцца высокай цвёрдасцю, трываласцю і хімічнай устойлівасцю. Яны выкарыстоўваюцца для вырабу лазераў, аптычных фільтраў і ювелірных вырабаў. Фіянітавымі ўстаўкамі могуць упрыгожвацца ювелірныя вырабы з золата. Іх таксама ўжываюць для кантрасту празрыстасці або колеру галоўнай устаўкі (цэнтра кампазіцыі) і як імітацыю брыльянтаў. Яны таксама выкарыстоўваюцца ў стаматалогіі, пры керамічным напыленні, і ў хімічнай прамысловасці.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Неорганическая химия / Под ред. Ю. Д. Третьякова. — М.: Академия, 2007. — Т. 3. — 352 с.

Спасылкі правіць