Хабе́з[1] (кабард.-чарк. Хьэбэз) — аул у Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы. Адміністрацыйны цэнтр Хабезскага муніцыпальнага раёна.

Аул
Хабез
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1833
Тэлефонны код
87873
Паштовыя індэксы
369400 і 369401
Код АКАТП
Хабез на карце Расіі ±
Хабез (Расія)
Хабез
Хабез (Карачаева-Чаркесія)
Хабез

Утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Хабезскае сельскае паселішча», як адзіны населены пункт у яго складзе. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Хабезскага раёна, на левым беразе ракі Малы Зелянчук. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы захад ад горада Чаркеск (па дарозе), на трасе Р265 Чаркеск — Архыз.

Плошча тэрыторыі сельскага паселішча — 65,37 км². Клімат умераны. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра складае +9 °C. Найбольш халодны месяц — студзень (сярэднямесячная тэмпература — 4 °C), а найбольш цёплы — ліпень (+ 22 °C).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі