Хагедаш або Цудоўны ібіс (Bostrychia hagedash) — афрыканская птушка з сямейства ібісавых.

Хагедаш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bostrychia hagedash (Latham, 1790)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174959
NCBI  1281447
EOL  1049657
Bostrychia hagedash

Апісанне правіць

Хагедаш даўжынёй 65-76 см і вагой прыкладна 1250 г. У залежнасці ад падвіда афарбоўка апярэння вар'іруецца паміж шэрым і аліўкавы-карычневым колерам, верхавыя крылы зялёныя з металічным бляскам. У супрацьлегласць многім іншым ібісам ў яго няма пер'яў-чуба. Сагнутая ўніз дзюба пафарбаваная таксама, як і апярэнне.

Распаўсюджанне правіць

Хагедаш адносна часты ва ўсходняй і паўднёвай Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ён распаўсюджаны таксама ў Заходняй Афрыцы, толькі крыху радзей.

Паводзіны правіць

Як і большасць ібісаў хагедаш таксама абшчынная птушка. У зграі, як правіла, ад 5 да 30 асобін, часам да 200. Птушкі часта выдаюць характэрны гучны покліч.