Халакост у Глускім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэяі Глускага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].

Прадстаўнікоў народа забівалі ў Глуску[2][3], у вёсцы Гарадок[4][5][6] і ў іншых населеных пунктах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Глуску, у якім з лета па снежань 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 3000 чалавек[7].

У Глускім раёне шэсць чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Архіпцава Надзея, Волчак (Архіпцава) Любоў і Слабко (Беліцкая) Вольга[8], Бабак Марыя[9], Краснеўскія Ганна і Анісім[10].

Тры помнікі забітым усталяваныя ў Глуску[11][5]. У Брукліне, у мемарыяльным парку Халакоста (the Holocaust Memorial Park) усталяваны Камень памяці яўрэяў Глуска[12][13]. У вёсцы Гарадок усталяваны помнік забітым жыхарам, у тым ліку і яўрэям[14].

Крыніцы

правіць
  1. «Памяць. Глускі раён» 1999, с. 381—382, 397.
  2. «Памяць. Глускі раён» 1999, с. 262, 263, 402-408.
  3. Свидетельствуют палачи 2010, с. 184.
  4. «Памяць. Глускі раён» 1999, с. 409—410.
  5. а б А. Шульман. Памятник нужен нам — живым Архіўная копія ад 9 кастрычніка 2013 на Wayback Machine
  6. Свидетельствуют палачи 2010, с. 185.
  7. Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 58.
  8. Яд Вашем. История спасения Ольги Шульман. Архіўная копія ад 29 красавіка 2021 на Wayback Machine
  9. Яд Вашем. История спасения. Бабак Мария. Архіўная копія ад 29 красавіка 2021 на Wayback Machine
  10. Яд Вашем. История спасения. Красневские Анна и Анисим. Архіўная копія ад 29 красавіка 2021 на Wayback Machine
  11. «Памяць. Глускі раён» 1999, с. 612.
  12. В Глуске все соседи. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 29 красавіка 2021.
  13. Трагедия евреев местечка Глуск. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 29 красавіка 2021.
  14. «Памяць. Глускі раён» 1999, с. 410.

Літаратура

правіць
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Г. К. Кiсялёў, М. П. Дзядзюля, Л. А. Клыга i iнш. (рэдкал.); Т. А. Матусевiч. (уклад.). «Памяць. Глускі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с. — ISBN 985-6302-18-8.
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.