Халакост у Лёзненскім раёне
За час акупацыі да канца 1942 года практычна ўсе яўрэі Лёзненскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Масавыя забойствы адбываліся ў Лёзна[1], Бабінавічах, Дабрамыслях[1], Калышках[1] і мностве іншых месцаў[2]. Напрыклад, толькі ў студзені 1942 года на тэрыторыі Дабрамысленскага сельсавета былі расстраляныя больш за 200 яўрэяў[3].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета:
- у Бабінавічах (верасень 1941 — сакавік 1942, закатаваныя і забітыя сотні чалавек),
- у Дабрамыслях (лета 1941 — сакавік 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка),
- у Лёзна (ліпень 1941 — 23 лютага 1942, больш за 1000 загінулых),
- у Калышках (лета 1941 — 18 сакавіка 1942, забітыя ўсе яўрэі мястэчка).
У Лёзненскім раёне 11 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дэхцерава Феадосія[4], Вінаградава Юльяна, Савельева (Вінаградава) Іраіда[5], Зубава Феадосія, Каралёва (Зубава) Соф’я, Каралёва Праскоўя[6], Пакульніцкія Іосіф і Яўгена, Мураўёвы Людміла і Ксенія, Барадзіна (Ламаносенка) Тамара[7].
Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў Бабінавічах[8], Дабрамыслях[9], Калышках[10], Лёзна[11][12].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 154.
- ↑ «Памяць. Лёзненскi раён» 1992, с. 98.
- ↑ Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 845, опись 1, дело 5, листы 2-5.
- ↑ История спасения. Дехтерёва Феодосия . Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Виноградова Юлиана . Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Зубова Феодосия . Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ История спасения. Бородина Тамара . Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Аркадий Шульман. Место для памятника Архівавана 25 сакавіка 2016 года.
- ↑ Элла Гоз. «Я храню это в сердце моем…» Архіўная копія ад 6 мая 2016 на Wayback Machine
- ↑ Воспоминания О. Я. Ноткиной Архівавана 25 сакавіка 2016 года.
- ↑ Лиозно — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ «Памяць. Лёзненскi раён» 1992, с. 587.
Літаратура
правіць- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- I.П. Шамякін (галоўны рэдактар), I.I. Авін, Г.К. Кісялёў, Я.В. Малашэвіч i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Лёзненскi раён». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1992. — 592 с. — ISBN 5-85700-063-7.