Халопеніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Хало́пеніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Халопенічы.

Халопеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Халопенічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
30 кастрычніка 2009
Дата скасавання 22 красавіка 1991
Насельніцтва (2019) 2 737
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1796
Паштовыя індэксы 222024
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Халопенічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Халопенічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узнацкага сельсавета[1], 26 жніўня 1959 года — частка скасаванага Слабадскога сельсавета (9 населеных пунктаў: Баркі, Валоба, Грыцкавічы, Дудзінка, Краснаўка, Мхерына, Падалец, Струга і Шамкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 5 мая 1962 года ў склад Ігрушкаўскага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк)[3]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Вялікахальнявіцкага сельсавета перададзена вёска Слабада[4]. 22 красавіка 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Халопеніцкага пассавета[5].

30 кастрычніка 2009 года Халопеніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Янаўшчынскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы)[6]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Зораслі[7].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты, без Халопенічаў) — 1391 чалавек[8], з іх 97,6 % — беларусы, 1,9 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2737 чалавек[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  5. Халопеніцкі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  7. Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области Архівавана 6 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.