Хальстэн (стар.-ісл. Hallstein) — кароль Швецыі, які кіраваў у другой палове XI ст. пасля смерці свайго бацькі Стэнкіля і іншых прэтэндэнтаў.

Хальстэн
 
Дзейнасць манарх
Нараджэнне 1050
Смерць не раней за 1081
Дынастыя Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Стэнкіль
Маці Інгамодэр[d]
Дзеці Філіп, кароль Швецыі і Інгэ II Малодшы

На трон узышоў, магчыма, пры дапамозе свайго брата Інгэ. Крыніцы называюць Хальстэна «лагодным і літасцівым». Згодна з працамі Адама Брэменскага, кіраваў нядоўгі час, быў зрынуты. У лісце папы Рыгора VII ад 1081 года Хальстэн і Інгэ абодва названыя каралямі Вестэргётланда. Тэорыя аб тым, што Хальстэн і Інгэ былі суправіцелямі таксама пацвярджаецца тэкстам Сагі пра Хёрвер. Сыны Хальстэна Філіп і Інгэ сталі каралямі пасля смерці Інгэ Старэйшага.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Папярэднік:
Эрык VII і Эрык Язычнік
Кароль Швецыі
каля 1067 — каля 1080
Пераемнік:
Інгэ I Старэйшы