Інгамодэр (шведск.: Ingamoder) ― умоўнае імя, уведзенае шведскімі гісторыкамі для абазначэння дачкі Эйдмунда Старога, якая была жонкай караля Швецыі Стэнкіля і чыё сапраўднае імя невядома. Даслоўна перакладаецца на беларускую мову як «маці Інгэ» (гэта значыць маці караля Інгэ I Старэйшага)[3].

Інгамодэр
Каралева-кансорт Швецыі
1061 — 1066
Папярэднік Гунхільда Свейнсдоцір
Пераемнік Гюла
Род Мунсё[d]
Бацька Эймунд Стары
Маці Астрыд Ньяльсдоцір
Муж Стэнкіль[1]
Дзеці Інгэ I Старэйшы і Хальстэн[2]

Біяграфія

правіць

Гэтая жанчына нарадзілася каля 1025 года ў сям’і караля Эйдмунда і каралевы Астрыд. Выйшла замуж за Стэнкіля, які пазней атрымаў у спадчыну бацькоўскі тытул ярла. Па дадзеных некалькіх больш ці менш надзейных крыніц, у Стэнкіля было чацвёра сыноў[4]:

Інгема

правіць
 
Калодзеж і свяшчэнны гай Інгема, 1705 год, Suecia Antiqua et Hodierna.

Сучаснымі генеалагамі вылучаюцца спекулятыўныя здагадкі аб тым, што Інгамодэр з’яўляецца той жа самай асобай, што і Інгема, аднак надзейных крыніц, якія пацвярджаюць гэтую версію, не існуе. Ігема была мясцовашанаванай святой, шанаванай у правінцыі Вестэргётланд, аднак, яна не была афіцыйна прызнана каталіцкай царквой. Вядомая ў першую чаргу ў сувязі з традыцыямі мясцовых каля калодзежа Інгема. Калодзеж Інгема (шведск.: Ingemo källa), размешчаны паміж гарадамі Шовдэ і Тыдахольм, уяўляе сабой крыніцу, якая, паводле некаторых здагадак, магла быць паганскай святыняй. Калодзеж абнесены каменем, яго памеры складаюць 1,2 × 0,6 метра. Пакрыты вапняковай плітой. З’яўляецца месцам паломніцтва, у XIX стагоддзі людзі кідалі ў яго манеты і верылі, што гэты рытуал даруе здароўе. Аднак самыя раннія згадкі аб гэтых звычаях датуюцца канцом XVII стагоддзя.

Продкі

правіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. Stenkilsätten (Funderingar över vår 1000-åriga historia)
  4. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 2 красавіка 2018.

Літаратура

правіць
  • Ohlmarks, Åke Alla Sveriges drottningar (AWE/Geber: 1976)
  • Ohlmarks, Åke Alla Sveriges prinsessor (AWE/Geber: 1979)