Хам
Хам (іўр.: חָם ; грэч. Χαμ) — у біблейскай міфалогіі выступае як адзін з трох сыноў (Хам, Сім і Яфет) Ноя, які нарадзіўся ў апошнім стагоддзі да сусветнага патопу. Паводле падання пра Ноя і яго нашчадкаў, выкладзенага у першай кнізе Майсея («Быццё»), у Хама было чатыры сыны: Хуш, Міцраім, Фут і Ханан, патомкі якіх засялілі Егіпет, Эфіопію, частку Вавілоніі, Палесціны і іншыя краіны. Але ўсе гэтыя народы былі пракляты богам і асуджаны на рабства за тое, што Хам асмяяў перад братамі свайго бацьку, якога ўбачыў голым, калі той спаў п’яны ў шатры. Гэты міф часта служыў для апраўдання рабства. У пераносным сэнсе імя Хам раней ужывалася для абазначэння чалавека з простанароддзя. Пазней яно стала агульным вызначэннем грубага, нахабнага чалавека[1].
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.