Хаму́н — група прэснаводных і салёных бяссцёкавых[1] азёр у Іране і Афганістане.

Хамун
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 480 м
Даўжыня каля 150 км
Шырыня 50—70 км
Плошча 2—3 км²
Сярэдняя глыбіня 1—1,5 м
Размяшчэнне
Краіны  Іран,  Афганістан
Хамун (Іран)
Хамун
Хамун
Хамун (Афганістан)
Хамун
Хамун
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Група азёр знаходзіцца ва ўпадзіне Сістан на вышыні каля 480 м і з'яўляецца вусцевым разлівам рэк Гільменд, Фарахруд і Хашруд. Даўжыня сістэмы каля 150 км, шырыня 50—70 км. У час паводкі рэкі з азёрамі ўтвараюць адзіны вадаём плошчай 2—3 тыс. км² і глыбінёй 1—1,5 м (найбольшая плошча 50 000 км² зафіксавана ў 1903 годзе)[2]. На азёрах зараснікі камышу і чароту.

Рэзерваты Хамуні-Сабары, Хамані-Пузак на тэрыторыі Афганістана, заказнік Хамун на тэрыторыі Ірана[1].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 536. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. Хамун (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура правіць