Хананій Самсонавіч Замскі

Хананій Самсонавіч Замскі (руск.: Замский Хананий Самсонович; 30 мая 1913, Баранавічы — 1998, Масква) — савецкі дэфектолаг, спецыяліст у галіне алігафрэнапедагогікі. Прафесар (1983).

БіяграфіяПравіць

У 1939 скончыў Маскоўскі дзяржаўны педагагічны дэфекталагічны інстытут. Працаваў у Навукова-практычным інстытуце спецыяльных школ (цяпер Інстытут карэкцыйнай педагогікі), супрацоўнічаў з А. Р. Лурыя, Ж. І. Шыф, І. І. Данюшэўскім(руск.) бел.. У 1950 загадчык кафедры агульнай педагогікі ў педагагічным інстытуце г. Баранавічы. З 1951 — у МДПІ імя У. І. Леніна, у 1951-74 загадчык кафедры алігафрэнапедагогікі, больш 10 гадоў дэкан дэфекталагічнага факультэта.

Па яго ініцыятыве і пры яго ўдзеле адкрыты дэфекталагічныя факультэты ў педагагічных інстытутах Свярдлоўска, Іркуцка, Ташкента.

Аўтар больш 70 навуковых работ. Распрацоўваў шырокае кола праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі разумовага развіццё.

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.