Хана Шомер-Ротэнберг

Хана Шомер-Ротэнберг (? — 18 мая 1960, Нью-Ёрк) — яўрэйская спявачка, даследчыца народнай музыкі, кампазітар.

Хана Шомер-Ротэнберг
Дата нараджэння 1 мая 1884(1884-05-01) ці 1 студзеня 1885(1885-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1960(1960-05-18)
Месца смерці
Бацька Шомер
Музычная дзейнасць

Нарадзілася 1 мая 1884 у Адэсе, або 1 студзеня 1885 у Пінску. Дачка вядомага пісьменніка Нохума Шайкевіча-Шомера і Дзіны Бярцінскай.

У 1893 з сям’ёй эмігравала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Спявала з дзяцінства. Вучылася спевам у Лазара Самойлава [1], Фрэнсіса Роджэрса (1870—1951). Да канца 1930-х гадоў выступала ў сольных канцэртах з песнямі на ідышы і іўрыце. Выдала кнігу «Песні Палесціны» (1928) з тэкстамі на дзвюх мовах і нотамі. Гастралявала ў Святой зямлі. Уваходзіла ў Амерыкана-палесцінскае музычнае таварыства — Маілам.

Напісала дзве п’есы на ідышы, у аснове якіх ляжаць народныя песні. Оперу «Once Upon a Time» паказалі ў 1922 годзе на сцэне яўрэйскага тэатра Шварца.

Бібліяграфія правіць

  • Songs Heard in Palestine. — Bloch Publishing Co, New York. 1928.

Зноскі

  1. нарадзіўся ў Кіеве ў 1877

Спасылкі правіць