У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Харонім (ад грэч. χώρα — «рэгіён» або «краіна», і грэч. ὄνομα — «назва») — лінгвістычны тэрмін, які абазначае ўласнае імя асобнага рэгіёна ці краіны. Вывучэнне рэгіянальных назваў і назваў краін вядома як харанімія. Паколькі харонімы з'яўляюцца падкласам тапонімаў, харанімічныя даследаванні ўяўляюць сабой адметнае адгалінаванне ўнутры тапанімічных даследаванняў, а таксама належаць да больш шырокага поля анамастычных даследаванняў. Харанімічныя даследаванні ў першую чаргу сканцэнтраваны на пытаннях, звязаных з паходжаннем (этымалогіяй) і значэннямі (семантыкай) харонімаў. Паколькі назвы рэгіёнаў і краін маюць вялікае гістарычнае, культурнае, палітычнае і грамадскае значэнне, вобласць харанімічных даследаванняў цесна звязана з сацыялінгвістычнымі і этналінгвістычнымі даследаваннямі.

Літаратура

правіць
  • Подольская Н. В. Словарь русской ономастической терминологии. Изд. 2-е, перераб. и доп. / А. В. Суперанская. — М.: Наука, 1988. — 192 с. с. — ISBN 5-256-00317-8.
  • Мельникова, Т. Н. Проблема классификации топонимов. — Культурно-языковые контакты: Сб. науч. тр.. — Владивосток: Изд-во Дальневост. ун-та, 2003. — С. 144—148.