Хартоўскі вялікі камень

(Пасля перасылкі з Хартоўскі валун)

Хартоўскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 600 м на паўночны ўсход ад вёскі Хартова Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Хартоўскі вялікі камень
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 600 м на паўночны ўсход ад вёскі Хартова, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата заснавання 1997

Апісанне правіць

Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату. Даўжыня 5,7 м, шырыня 4,9 м, вышыня 2 м, у абводзе 15,4 м, аб'ём 60 м³, маса каля 150 т. Формай нагадвае «барановы лоб» — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. гадоў назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі.

Літаратура правіць