Хартоўскі вялікі камень
Хартоўскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 600 м на паўночны ўсход ад вёскі Хартова Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
Хартоўскі вялікі камень | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 600 м на паўночны ўсход ад вёскі Хартова, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць |
Дата заснавання | 1997 |
Апісанне
правіцьВалун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату. Даўжыня 5,7 м, шырыня 4,9 м, вышыня 2 м, у абводзе 15,4 м, аб'ём 60 м³, маса каля 150 т. Формай нагадвае «барановы лоб» — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. гадоў назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).