Ха́сій (лац.: Hassium) Hs — штучна атрыманы хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 108. Радыеактыўны. Адносіцца да трансактыноідаў.

Упершыню сінтэзаваны ў 1984 г. у Інстытуце цяжкіх іонаў у Дармштаце (ФРГ) і таксама атрыманы ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне[1]. У 1997 г. Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі[1] зацверджана назва элемента — у гонар нямецкай зямлі Гесэн (Hassia — лацінская назва сярэднявечнага княства Гесэн, цэнтрам якога быў Дармштат). Станам на 2002 г. самы цяжкіх з хімічных элементаў, даследаваных хімічнымі метадамі[1].

8 ізатопаў з масавымі лікамі 263—270. Найбольш устойлівы (перыяд паўраспаду 9,3 с) ізатоп 269Hs. Колер серабрыста-белы або серабрыста-шэры з металічным бляскам. З кіслародам утварае вельмі лятучы аксід. Уласцівасці падобныя да осмію[1].

Зноскі

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 559. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць