Хацьма турынгенская
Хацьма турынгенская[3], Алцей-корань[4], Груднішнік[5][6] (Lavatera thuringiaca) — кветкавая расліна сямейства мальвавых.
Хацьма турынгенская | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Lavatera thuringiaca L. | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна. Вышыня 25—150 см. Сцябло простае або ў верхняй частцы разгалінаванае, укрытае зорчатымі валаскамі. Лісце 3—5-лопасцевае, чаранковае. Кветкі вялікія, ружовыя, па адной у пазухах лісця. Плод з 20—23 плодзікаў-сямянак.
Арэал
правіцьХацьма турынгенская распаўсюджана ва Усходняй Еўропе і Паўднёва-Заходняй Азіі, ад Паўднёвай Германіі на поўдзень да Італіі і на ўсход да поўдня Расіі, Казахстана і Турцыі.
На Беларусі пашырана па ўсёй тэрыторыі: на лугах, схілах, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Значэнне
правіцьЛекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
правіць- Хацьма турынгенская // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
правіць- Хатьма тюрингенская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lavatera thuringiaca L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)