Хендрык ван Бален Старэйшы

Хендрык ван Бален (Старэйшы) (нідэрл. Hendrik van Balen) (каля 1575, Антверпен — 17 ліпеня 1632, Антверпен) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак.

Хендрык ван Бален Старэйшы
нідэрл.: Hendrik van Balen
Род дзейнасці мастак, скульптар, дызайнер
Дата нараджэння 1570-я[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1632(1632-07-17)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Hendrick van Balen the Younger[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бален вучыўся ў Адама ван Ноарта і ва ўзросце 17 гадоў быў прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена, якая насіла імя Святога Лукі. З 1592 па 1593 г. ён быў дэканам гэтай гільдыі.

У 1605 годзе Хендрык ван Бален ажаніўся з Маргарэт Брырс. У ван Баленаў было адзінаццаць дзяцей, у гісторыю ўвайшлі мастакі Хендрык ван Бален Малодшы (1623—1661), Каспар ван Бален (1615—1641) і Ян ван Бален (1611—1654). У рэестры гільдыі запісана 26 вучняў ван Балена, сярод іх Антоніс ван Дэйк і Франс Снейдэрс.

Прыналежнасць ван Балена да Братэрства Раманістаў гаворыць аб тым, што ён як мінімум адзін раз пабываў у Рыме ці ўвогуле Італіі. У 1613 годзе ван Бален быў дэканам Братэрства Раманістаў.

Магіла ван Балена Старэйшага знаходзіцца ў антверпенскай царкве Св. Якава.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. Hendrik van Balen d.Æ.
  4. Hendrik Van Balen The ElderOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7