Херберт Фрыдман
Херберт Фры́дман (англ.: Herbert Friedman; 21 чэрвеня 1916 — 9 верасня 2000) — амерыканскі астрафізік і астраном. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960) і Амерыканскага філасофскага таварыства (1964). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1969), лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы (1987).
Херберт Фрыдман | |
---|---|
англ.: Herbert Friedman | |
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 2000[2][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Жуля Жансена[d] (1990) прэмія Вольфа па фізіцы (1987) медаль Эдынгтана[d] (1964) William Bowie Medal[d] (1981) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Брукліне, быў другім з трох дзяцей Самуэля і Рэбекі Фрыдман. Скончыў Бруклінскі каледж (1936). З 1940 працаваў у Даследчай лабараторыі Ваенна-Марскога флоту ЗША ў Вашынгтоне (у 1958—1963 — кіраўнік аддзела атмасферы і астрафізікі, з 1963 — кіраўнік аддзела навук аб космасе), з 1963 — вядучы вучоных даследаванняў. З 1960 — прафесар фізікі універсітэта штата Мэрыленд.
Асноўныя працы ў галіне пазаатмасфернай астраноміі, з’яўляецца адным з яе заснавальнікаў. Кіраваў першымі эксперыментамі па выяўленні рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца з дапамогай вышынных ракет. Упершыню вымераў выпраменьванне зорак у далёкай ультрафіялетавай вобласці. Правёў шматлікія даследаванні з дапамогай ракет і спадарожнікаў па выяўленні і вымярэнні касмічнага рэнтгенаўскага і γ-выпраменьванняў. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Уваходзіў у склад кансультатыўнага камітэта Камісіі па атамнай энергіі падчас прэзідэнцтва Л. Джонсана і кансультатыўнай навуковай рады ў прэзідэнта Р. Ніксана. Падпісаў «Папярэджанне чалавецтву» (1992).
Памёр у сябе дома ў Арлінгтане ад раку.
Зноскі
- ↑ Herbert Friedman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://adsabs.harvard.edu/abs/2001APS..APR.V4005G
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1029/EO081i049p00596/pdf
- ↑ а б http://aas.org/obituaries/herbert-friedman-1916-2000
- ↑ http://www.amphilsoc.org/mole/view?docId=ead/Mss.Ms.Coll.113-ead.xml
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1029/00EO00319/pdf
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1749-6632.1961.tb50022.x/abstract
- ↑ ResearchGate — 2008.
- ↑ https://physicstoday.scitation.org/doi/10.1063/1.1366078