Хербі Хэнкак
Хербі Хэнкак (поўнае імя англ.: Herbert Jeffrey Hancock — Херберт Джэфры Хэнкак, нар. 12 мая 1940, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — амерыканскі джазавы піяніст і кампазітар, уладальнік 14 прэмій Грэмі і адзін з найбольш уплывовых джазавых музыкантаў XX стагоддзя.
Творчасць
правіцьМузыка Хэнкака спалучае ў сабе элементы рока і соўла нароўні з вольнымі элементамі джаза. Джазавыя імправізацыі музыканта ўключаюць у сябе унікальную сумесь джазу, блюзу і сучаснай класічнай музыкі. Некаторы час працаваў у гурце Майлса Дэйвіса, Хэнкак змог перавызначыць ролю джазавай рытм-групы і стаў адным з першых архітэктараў жанру пост-бібоп. Пазней ён выступіў адным з першых джазмэнаў, які сумясціў сінтэзатары і фанк. Нягледзячы на сваю эксперыментальнасць, яго музыка меладычная і даступная для масавага слухача, дзякуючы гэтаму музыканту ўдалося набыць папулярнасць у слухачоў поп-музыкі.
Найбольш вядомымі сола-працамі Хэнкака з’яўляюцца музычныя творы «Cantaloupe Island», «Watermelon Man», «Maiden Voyage» і «Chameleon», а таксама сінглы «I Thought It Was You» і «Rockit».
Зноскі
- ↑ Herbie Hancock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Herbie Hancock // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/04/30/arts/music/united-nations-tunes-up-for-first-international-jazz-day.html
- ↑ а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- ↑ Southern E. Biographical Dictionary of Afro-American and African Musicians — Greenwood Publishing Group, 1982.
- ↑ Songfacts
- ↑ http://www.mfiles.co.uk/composers/Quincy-Jones.htm
- ↑ http://www.houstonpress.com/2005-03-10/music/hand-it-to-herbie/full/
- ↑ http://www.nndb.com/org/059/000125681/
- ↑ http://www.musicstack.com/album/herbie+hancock/direct+step
- ↑ AllMusic — 1991.
- ↑ http://www.freeform.org/music/favs/alltime/
- ↑ http://www.cdbaby.com/cd/donbradenkarllatham
- ↑ http://www.939bobfm.com/Music/Album.aspx?id=1270282
- ↑ http://www.pointofdeparture.org/PoD41/PoD41BookCooks_Gluck.html
- ↑ http://seterecords.com/new-arrival-1-141212-10/
- ↑ http://www.redbubble.com/shop/herbie+hancock+t-shirts
- ↑ http://www.villagevoice.com/2006-04-04/film/herbie-hancock-possibilities/full/
- ↑ http://www.destination-rock.com/rockint/annees2-1973.html
- ↑ http://www.hhv.de/shop/en/music/all/label:music-on-vinyl
- ↑ http://www.ft.com/cms/s/2/8bed0126-5b79-11e3-848e-00144feabdc0.html
- ↑ http://www.jambase.com/Articles/Story.aspx?storyID=16975
- ↑ WhoSampled
- ↑ http://www.theglobeandmail.com/arts/music/herbie-hancock-returns-to-classical-roots/article558072/
- ↑ http://www.rte.ie/presspack/2014/03/25/the-blue-of-the-night-with-carl-corcoran-32/