Херсонскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт

Херсонскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне.

Херсонскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт
Херсонський державний аграрно-економічний університет
Арыгінальная назва Херсонський державний аграрно-економічний університет
Міжнародная назва Kherson State Agrarian and Economic University
Заснаваны 1874
Тып профільная ВНУ
Студэнты 3 000
Дактары 27
Прафесары 31
Размяшчэнне Херсон
Юрыдычны адрас вул. Стрыценская 23, 73006 Херсон, Украіна
Сайт ksau.kherson.ua

Агульная характарыстыкаПравіць

Заснаваны як земскае сельскагаспадарчае вучылішча ў 1874 годзе. З 1919 года - Херсонскі сельскагаспадарчы інстытут, з 1920 года - тэхнікум. У 1928 годзе тэхнікум быў рэарганізаваны ў Херсонскі сельскагаспадарчы інстыту імя А. Д. Цурупы. У 1998 годзе ВНУ атрымала сваю сучасную назву.

Ва універсітэце сёння працуе 300 навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку: 1 акадэмік, 3 члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, 27 дактароў навук, прафесараў, 183 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Супрацоўнікамі ўніверсітэта атрымана 300 патэнтаў і больш за 200 аўтарскіх пасведчанняў.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта ўключае 5 навучальных карпусоў, 5 інтэрнатаў, навуковую бібліятэку, два музея, спартыўны комплекс, водную станцыю на Дняпры, базу адпачынку «Колас» на беразе Чорнага мора і інш.

ФакультэтыПравіць

  • Агранамічны
  • Біёлага-тэхналагічны
  • Рыбнай гаспадаркі і прыродакарыстання
  • Воднай гаспадаркі, будаўніцтва і землеўпарадкавання
  • Эканамічны

СпасылкіПравіць