Хлапаманія — рух маладых прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя сярэдзіны XIX стагоддзя ў Польшчы, Правабярэжнай Украіне і Беларусі і Літве, якія адмаўляліся ад сацыяльнай і культурнай салідарнасці са сваім саслоўем і імкнуліся аб’яднацца з мясцовым сялянствам. З польскага боку тэрмін насіў зневажальны характар[1].

Паводле сведчанняўМіхаіла Каяловіча, у Беларусі рух насіў пераважна дэмагагічны характар і праяўляўся ў пераапрананні ў сялянскую вопратку і агітацыі беларускіх сялян у бок згоды з панамі. Разам з тым ён адзначае, што ў руху існавала плынь, якая выступала супраць паланізацыі беларускіх сялян і лічыла, што «гісторыя выпрацавала для беларусаў асобую нацыянальнасць». Павел Церашковіч да хлапаманіі залічае і збор этнаграфічных матэрыялаў князем Канстанцінам Радзівілам.

Адным з сімвалаў руху была сялянская вопратка з шэрага сукна (світкі). У прыватнасці, у такую вопратку былі апранутыя арганізатары ўрачыстага пахавання паэта Уладзіслава Сыракомлі ў Вільні ў верасні 1862 года. Сяргей Абламейка лічыць нашэнне сялянскіх світак беларускай патрыятычнай традыцыяй XIX стагоддзя, аналагічнай нашэнню вышыванак у XXI стагоддзі, і адзначае яе праяўленне ў часепаўстання 1863—1864 гадоў[2].

«Хлапаман» была адной з мянушак Кастуся Каліноўскага[3].

Зноскі

Літаратура правіць