Сяргей Паўлавіч Абламейка

беларускі журналіст, пісьменнік

Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 1962, Мінск) — беларускі журналіст, пісьменнік, доктар гістарычных навук.

Сяргей Паўлавіч Абламейка
Род дзейнасці журналіст, гісторык, публіцыст, пісьменнік, радыёвядучы
Дата нараджэння 1962[1]
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне. Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, і ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднанняў.[2]

У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопіса «Унія» і ініцыятарам аднаўлення Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Быў першым кіраўніком грэка-каталіцкай парафіяльнай супольнасці ў Мінску.

З 1990 года — карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Мінску. З 1995 года жыве ў Празе і працуе ў «Радыё Свабода».

Творчасць

правіць

Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на «Радыё Свабода».

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Сяргей Абламейка. Радыё Свабода. Праверана 5 ліпеня 2020.

Спасылкі

правіць
  • Блог на сайце Радыё Свабода