Хобатныя п’яўкі (Rhynchobdellida) — атрад п’явак.

Хобатныя п’яўкі

Плоская п'яўка Helobdella europaea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhynchobdellida Blanchard, 1894


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  69295
NCBI  6406
EOL  65

Апісанне правіць

Характэрнай асаблівасцю з’яўляецца наяўнасць у пярэдняй частцы стрававальнай трубкі мускулістага хобата (адсюль назва), з дапамогай якога п’яўкі пашкоджваюць покрывы і тканкі сваіх ахвяр, некаторыя здольныя заглынаць дробныя часткі іх цела.

Экалогія правіць

Водныя арганізмы, драпежнікі або эктапаразіты земнаводных, рыб, птушак і іншых жывёл. Жывяцца крывёю або сокамі сваіх ахвяр.

Выдзяляюцца сямействы: плоскіх п’явак (Glossiphoniidae) і рыбіных п’явак (Piscicolidae). Цела памерамі да 5—7 см, сплюснутае, амаль лісцепадобнае, звужанае, на канцах у плоскіх п’явак; цыліндрычнае, зрэдку сплюснутае з рэзкаадмежаванай пярэдняй прысоскай у рыбіных п’явак.

Яйцы змяшчаюць у спецыяльны кокан і вырошчваюць яго на брушку або прымацоўваюць да розных падводных субстратаў.

Асобныя віды пры масавым размнажэнні могуць быць прычынай гібелі рыб, дзікіх вадаплаўных птушак, свойскіх гусей і качак.

Літаратура правіць