Хойніцкі краязнаўчы музей
Хойніцкі краязнаўчы музей — музей у Хойніках.
Хойніцкі краязнаўчы музей | |
---|---|
![]() | |
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 1981 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Хойніцкага райвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Гомельская вобласць, Хойнікі, вул. Карла Маркса, 19, 247622 |
Памеры фонду | 1991 |
Агульная плошча | 284 |
Выставачная плошча | 233 |
Плошча запаснікаў | 21 |
Тэлефон | (+ 02346) 2-50-75 |
Адкрыты | 9:00–18:00, акрамя панядзелка |
ГісторыяПравіць
Адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках.
У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў.
Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом.
5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
БудынакПравіць
Будынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛітаратураПравіць
- Ігнатава М. Справы музейныя / / Ленінскі сцяг (Хойнікі). — 1994. — 10 жніўня
СпасылкіПравіць
- Старонка музея Архівавана 29 мая 2014.