Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых (Хойнікі)
Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых — комплекс будынкаў у Хойніках, які знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку па адрасе вул. Карла Маркса, 19.
Сядзіба | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых | |
---|---|
![]() | |
51°53′01,76″ пн. ш. 29°57′49,3″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Хойнікі |
Архітэктурны стыль | Эклектыка |
Статус |
![]() |
Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з'яўляецца помнікам архітэктуры і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Гісторыя Правіць
Сядзібны комплекс пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў[1] абшарнікам Андрэем Абрагамавым (Абрамавым).
У комплексе змяшчаўся дзіцячы дом[2]. З 5 верасня 2010 года будынак сядзібнага дома перададзены гарадскому краязнаўчаму музею.
Архітэктура Правіць
Галоўным будынкам з'яўляецца двухпавярховы прамавугольны ў плане сядзібны дом, пабудаваны ў эклектычным стылі ў 1912 годзе. Ён асіметрычнай формы, доўгі, мураваны, з двухпавярховым правым аб'ёмам[3]. Галоўны ўваход вырашаны тамбурам і тэрасай. На фасадзе вылучаюцца дэталі архітэктурнага дэкору (ліштвы, карнізы, руст і іншыя)[3]. У пластыцы фасадаў выкарыстаны утрыраваныя формы класіцызму (франтоны, калонкі, сухарыкі), рэнесансу (арачныя нішы з ракавінамі), матывы сярэдневяковай замкавай архітэктуры (зубчастыя парапеты, байніцы). Планіроўка калідорная з вылучэннем параднай групы памяшканняў[3]. Міжпаверхавая лесвіца знаходзіцца ў цэнтральным квадратным у плане вестыбюлі[3].
Сярод іншых будынкаў сядзібы можна згадаць мельніцу, спіртзавод, пякарню (цяпер тэрыторыя цэха гідрапрывада)[2].
Парк Правіць
Рэгулярны парк з элементамі пейзажнага стылю вакол сядзібнага дома закладзены ў 1910—1915 гадах на роўнай плоскай тэрыторыі[2]. У плане разам з садам мае форму прамавугольніка плошчай прыкладна 10 га[2]. У аснову кампазіцыі закладзены прынцып невялікіх квадратаў, якія пераважна маюць плошчу 0,1 га і ўтвораны сеткай алей, што перасякаюцца адна з адной. Алеі ўтвораны відамі і гібрыдамі таполі (адзіны выпадак у Беларусі)[2].
На газоне змяшчаўся вялікі фантан дыяметрам 8 метраў[2].
Побач з сядзібным домам у парку ўсталяваны помнік раману «Людзі на балоце» Івана Мележа.
Флора Правіць
Сярод відаў, якія сустракаюцца ў парку, можна згадаць таполю белую (Populus alba), канадскую марыландскую (Populus ×canadensis), кітайскую (Populus simonii), Populus suaveolens, Populus ×woobstii, ліпу драбналістую (Tilia cordata), Larix kaempferi і лістоўніцу еўрапейскую (Larix decidua), Opulaster opulifolius, елкі, дубы, клёны, конскі каштан, бэз і іншыя[2].
Музей Правіць
Музей быў адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі.
У сядзібным доме музей размясціўся пасля правядзення рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства ў 2010 годзе.
Зноскі
- ↑ Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 350. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- ↑ а б в г д е ё Хойники, усадьба Авраамовых//Статья А. Т. Федорука в книге «Садово-парковое искусство Белоруссии» 1989 г. (руск.)
- ↑ а б в г д Хойніцкі раён//Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гомельская вобласць. с. 348
- ↑ Сядзібна-паркавы ансамбль Аўраамавых (Хойнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)