Хокан I Магнусан
Хокан I Магнусан ці Хокан I Выхаванец Торыра (нарв.: Hakon Magnusson Toresfostre; 1068 — 1094) — кароль Нарвегіі, сын Магнуса II, які кіраваў у 1093 — 1094 гадах.
Хокан I Магнусан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Сумесна з | Магнус III | ||||||
Папярэднік | Олаф III Ціхі | ||||||
Пераемнік | Магнус III | ||||||
Нараджэнне | 1068 | ||||||
Смерць |
люты 1095[1] |
||||||
Род | Дынастыя Хорфагераў[d] | ||||||
Бацька | Магнус II Харальдсан | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | кароль Нарвегіі (1093—1094) |
Хокану быў год, калі памёр яго бацька Магнус, які кіраваў у Паўночнай Нарвегіі. Пасля гэтага аднаасобным каралём Нарвегіі стаў дзядзька Хокана, Олаф III Ціхі, які кіраваў ва Усходняй Нарвегіі. Хокана ўзяў на выхаванне ярл Торыр са Стэйга. У 1090 годзе, паводле саг, Хокан здзейсніў набег на Б'ярмію, дзе атрымаў перамогу ў бітве з мясцовымі жыхарамі. Пасля смерці Олафа III у 1093 годзе, каралём Нарвегіі быў абвешчаны яго сын Магнус III Босы. Аднак жыхары Упланда, сабраўшыся на тынгу, абвясцілі каралём Хокана Магнусана. Затым Хокан са сваімі прыхільнікамі накіраваўся ў сталіцу Нарвегіі, Тронхейм, дзе запатрабаваў падзяліць Нарвегію паміж сабой і Магнусам, як раней паступілі іх бацькі. Гэта патрабаванне было прызнана справядлівым. Стаўшы конунгам, Хокан набраў сабе дружыну, а таксама адмяніў шэраг падаткаў і ўвёў некаторыя паляпшэнні законаў, чым заваяваў поўную прыхільнасць бондаў. Паводзіны Хокана выклікалі незадаволенасць у яго суправіцеля Магнуса III і паміж стрыечнымі братамі адбыўся канфлікт. У канцы 1093 года Хокан і Магнус пачалі рыхтавацца да вайны адзін супраць другога і збіраць войскі. Напачатку 1094 года, калі Хокан аб'язджаў фюльке Усходняй Нарвегіі, вярбуючы сабе прыхільнікаў, ён нечакана памёр пры пераходзе праз горны перавал.