Холмічы
Хо́лмічы[1] (трансліт.: Cholmičy, руск.: Холмичи; да 1964 года Каро́стычы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км на поўнач ад Брэста, 21 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Вёска
Холмічы
| ||||||||||||||||||||||
У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі вёска Каростычы ў складзе маёнтка Дзямянчыцы ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе вёска належала пані Баяроўскай. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 7 жыхароў загінулі.
30 ліпеня 1964 года Каростычы перайменаваны ў Холмічы[2].
Насельніцтва
правіць- 200 сялянскіх душ (1858)
- 51 двор, 363 жыхары (1897)
- 396 жыхароў (1905)
- 352 жыхары (1959)
- 256 жыхароў (1970)
- 40 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Холмічы