Храм-трыконх Бельчыцкага манастыра
Храм-трыконх — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку, падмуркі якога былі знойдзены падчас земляных работ у канцы XVIII ст.. Храм быў узведзены, верагодна, у першай палове ці сярэдзіне XII ст. Звестак пра яго захавалася вельмі мала, паколькі будынак быў разбураны яшчэ задоўга да адкрыцця, пра што сведчыць складзеныя ў той час невядомым аўтарам запіска і план.
Праваслаўны храм | |
Храм-трыконх | |
---|---|
| |
Краіна | Полацкае княства |
Горад | Полацк |
Тып будынка | трыконх |
Архітэктурны стыль | полацкая школа дойлідства |
Дата пабудовы | XII ст. |
Архітэктура
правіцьНа падставе запіскі і плана можна меркаваць, што храм быў чатырохслуповы, меў адну апсіду з усходу і па адной з паўночнага і паўднёвага бакоў, тры ўваходы і крыпту. Такім чынам, не толькі ўнутраны аб'ём царквы меў крыжападобнае чляненне, яно прачытвалася і ў знешніх формах. Аналагічны тып культавага будынка, вядомы як храм-трыконх , рэдкі для старажытнабеларускіх земляў і больш вядомы ў архітэктуры Балгарыі, Сербіі, Грэцыі (Афонскі манастыр), можа разглядацца і як архітэктурнае запазычанне, і як прыклад культурных, канфесійных сувязей Полацкага княства з іншымі праваслаўнымі краінамі Еўропы[1]
Зноскі
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007. ст.38