Храм Баалшаміна

Храм Баалшаміна (араб. معبد بعل شمين‎‎) — старажытны храм у горадзе Пальміра (Сірыя), прысвечаны ханаанскаму бажаству Баалшаміну. Храм быў пабудаваны ў 131 годзе, у той час як алтар перад храмам датаваўся 115 годам[1]. З распаўсюджаннем хрысціянства ў V стагоддзі храм быў ператвораны ў царкву[2]. Адкрыты швейцарскімі археолагамі ў 1954—1956 гадах[2]. У час сірыйскай грамадзянскай вайны ў 2015 годзе разбураны «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта» (ІДІЛ) пасля захопу ёй Пальміры.

Храм Баалшаміна*
Temple of Baalshamin**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Temple of Baal-Shamin, Palmyra.jpg
Храм Баалшаміна ў 2010 годзе
Краіна Сірыя
Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iv
Спасылка 23
Рэгіён*** арабскія дзяржавы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1980 (1980)  (4 сесія)
У небяспецы з 2013 (разбураны ў 2015)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Архітэктурны стыльПравіць

Першапачаткова храм быў часткай вялікага комплексу з трох двароў і ўяўляў сабой спалучэнне ўсходняга і рымскага архітэктурных стыляў. Прапорцыі і капітэлі храма былі рымскія, а элементы над архітравам і бакавымі вокнамі прадстаўлялі ўсходнюю традыцыю з акантавым арнаментам карынфскага ордара, што сведчыць пра егіпецкі ўплыў[2]. У храме быў шасцікалонны пранаас са слядамі кансоляў і цэла. Бакавыя сцены былі ўпрыгожаны пілястрамі. Надпіс на грэчаскай і пальмірскай мовах на апоры калоны, якая падтрымлівала бюст ахвяравальніка храма Мале Агрыпы, сведчыла, што храм быў пабудаваны ў 131 годзе[3]. У надпісе таксама згадваўся візіт імператара Адрыяна ў Пальміру ў 129 годзе[3].

РазбурэннеПравіць

Асобныя часткі храма былі пашкоджаны выбухамі ў 2013 годзе[4]. Паўднёва-ўсходні вугал сцяны храма быў пашкоджаны рабаўнікамі, якія зрабілі дзве адтуліны, каб вынесці мэблю з гасцявога дома[4].

Летам 2015 года ІДІЛ разбурыла храм, заклаўшы вялікую колькасць узрыўчаткі. Паводле звестак арганізацыі Syrian Observatory for Human Rights, гэта адбылося ў ліпені[5]. Пра разбурэнне храма паведаміў кіраўнік Генеральнага дырэктарата старажытнасцей і музеяў Маамун Абдулкарым[5]. Падрыў храма адбыўся пасля паведамленняў пра заяву ІДІЛ, што арганізацыя не мае намеру зносіць аб'екты сусветнай спадчыны ў Пальміры, але будзе знішчаць усе «політэістычныя» помнікі[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Stoneman, Richard (1994). Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt Against Rome. University of Michigan Press. p. 65. ISBN 0472083155. https://books.google.com/books?id=8kLFfE1qPhIC&pg=PA65#v=onepage&q&f=false. 
  2. 2,0 2,1 2,2 Diana Darke (2010). Syria. Bradt Travel Guides. p. 271. ISBN 1841623148. https://archive.org/details/syria0000dark_d8m8. 
  3. 3,0 3,1 Javier Teixidor (2015). The Pagan God: Popular Religion in the Greco-Roman Near East. Princeton University Press. p. 132. ISBN 1400871395. 
  4. 4,0 4,1 Palmyra: Heritage Adrift. American Schools of Oriental Research. Праверана 24 Aug 2015.
  5. 5,0 5,1 Palmyra's Baalshamin temple 'blown up by IS'. BBC (24 жніўня 2015). Праверана 24 Aug 2015.
  6. Syria: Isis releases footage of Palmyra ruins intact and 'will not destroy them'. The Guardian. Праверана 29 May 2015.

СпасылкіПравіць