Храм Весты (лац.: Aedes Vestae) — разваліны антычнага храма, прысвечанага Весце, рымскай багіні хатняга ачага. Размяшчаецца ў Рыме непадалёк ад храма Цэзара на рымскім форуме, у паўднёвай частцы Свяшчэннай дарогі.

Славутасць
Храм Весты
Tempio di Vesta
41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рымскі форум Рым, Рымскі форум
Першае згадванне VII стагоддзе да н.э.
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм разам з Домам вясталак складаў адзіны комплекс (лац.: Atrium Vestae), функцыянальна злучаны з Рэгіяй, рэзідэнцыяй Вялікага пантыфіка.

У храме ўвесь час падтрымліваўся Зніч. Першапачаткова яго ахоўвалі дочкі цара, затым іх замянілі жрыцы-вясталкі. Ушасцярых яны абавязаны былі ўвесь час падтрымліваць агонь і праводзіць рытуалы, прысвечаныя Весце.

Храм уяўляў сабой круглы будынак у форме толаса [1], акружаны дваццаццю карынфскімі калонамі. Унутры свяцілішча заўсёды гарэў агонь, дым ад якога выходзіў праз спецыяльную адтуліну ў даху.

Унутры храма знаходзіўся тайнік (penus Vestae), дзе захоўваліся сімвалы імперыі, якія, па легендзе, Эней прывёз з сабой з Троі, у тым ліку Паладыум, антычная скульптура Мінервы. Існуе меркаванне [2], што penus Vestae знаходзіўся ў паглыбленні 2,40 х 2,40 м у подыуме, патрапіць у які можна было толькі са свяцілішча.

У храме часта ўзнікалі пажары. Пасля пажару 191 г. н.э. запатрабавалася рэканструкцыя, праведзеная пад кіраўніцтвам жонкі Септымія Севера Юліі Домны.

У 394 годзе па загадзе імператара Феадосія храм быў зачынены і прыйшоў у заняпад.

Сімвалізм правіць

Храм Весты, размешчаны каля Рэгіі, сімвалізаваў сабой галоўны хатні ачаг — ачаг у доме цара, «ачаг дзяржавы».

Гл. таксама правіць

Зноскі