Хроніка Прускай зямлі
(Пасля перасылкі з Хроніка Дузбурга)
Хроніка Прускай зямлі (лац.: Chronicon terrae Prussiae) — зводная праца па гісторыі Прусіі, створаная Пятром з Дузбурга[1][2] ў 1320-х гадах у Кёнігсбергу (асноўная частка была скончаная ў 1326, а пазней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісанне падзей да 1330 года).
Складалася з 4 кніг. Трэцяя кніга прысвечана апісанню войнаў Тэўтонскага ордэна з прусамі, жамойтамі і літоўцамі ў час ад 1231 да 1326. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы з мяжы 13 ст. і 14 ст. Гістарычныя звесткі маюць амаль выключна ваенна-геаграфічны характар.
Зноскі
Літаратура
правіць- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — 2-е выд. — Жэшаў, 2000. — ISSN 1230-512X С. 19.