Хрыстос Уседзяржыцель (абраз сярэдзіны XVIII ст., НММРБ)
Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы сярэдзіны XVIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ-159). Памер абраза — 168 × 90 × З см[1].
| ||
Хрыстос Уседзяржыцель. XVIII стагоддзе | ||
Матэрыял | дошка, яечная тэмпера | |
---|---|---|
Памеры | 168 × 90 × З см | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ДБЖ-159) |
Абраз з даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (№ 3-884). Паступіў з Паўлаўскага парку і Музея мастацкага ўбрання рускіх палацаў канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў у 1964 годзе. Раскрыты ў творчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» А. С. Шпунтам у 1989 (Мінск)[1].
Апісанне
правіцьХрыстос прадстаўлены амаль пакаленна ў чырвоным хітоне з карычневым клавам і сіне-зялёным на вохрыстай падкладцы гімаціі. Правай рукой благаслаўляе, левай падтрымлівае Евангелле з тэкстам у 6 радкоў. Фон пазалочаны з ляпным арнаментам. Клеймы пасярэбраныя з разнымі манаграмамі. Рама страчана, верхнія вуглы дошкі адпілаваны[1].
Выстаўкі
правіць- Мастацтва Беларусі XVI—XIX стст. Новыя адкрыцці. Калекцыя В. К. Цвіркі. Мінск. 1994.
- Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск.
Зноскі
- ↑ а б в 100. Хрыстос Уседзяржыцель // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 202. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
Літаратура
правіць- 100. Хрыстос Уседзяржыцель // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 202. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.