Хуан Баўтыста Майна

Хуан Баўтыста Майна (ісп.: Juan Bautista Maino; 1581, Пастрана, Гвадалахара — 1 красавіка 1649, Мадрыд) — іспанскі жывапісец эпохі барока.

Хуан Баўтыста Майна
ісп.: Juan Bautista Maino
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1581(1581-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1649(1649-04-01)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, манах
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын міланскага гандляра тканінамі і партугальскай дваранкі, якія знаходзіліся на службе ў знакамітай прынцэсы Эбалі. Прадстаўнік таледскай і мадрыдскай школы, вучань Эль Грэка.

З юнацтва займаўся ўпрыгожаннем Эскарыяла. У 1600—1610 гадах наведваў і жыў у Італіі, дзе пазнаёміўся, у прыватнасці, з творамі Караваджа. Вярнуўшыся ў Іспанію, пасяліўся ў Таледа, дзе ўступіў у дамініканскі ордэн, стаў манахам. Прыкладна з 1620 года жыў у Мадрыдзе, дзе служыў пры дварах каралёў Філіпа III і Філіпа IV, працуючы прыдворным мастаком. Дапамог уладкавацца пры двары свайму вучню і сябру Дыега Веласкесу.

Мастак-натураліст; пісаў, перш за ўсё, рэлігійныя карціны, асабліва добра ў яго атрымоўваліся мініяцюрныя партрэты.

Зноскі