Хіда — горны хрыбет у цэнтральнай частцы вострава Хонсю, у Японіі. Даўжыня каля 140 км. Вышыня да 3190 м (гара Ярыгатаке). Складзены з кварцытаў, сланцаў, вапнякоў, гранітаў і вулканічных парод. Грэбень альпійскага тыпу з карамі і цыркамі. Вулканы Онтаке, Нарыкура і іншыя. На схілах у ніжняй частцы — шыракалістыя і мяшаныя лясы, вышэй — хвойныя. Нацыянальны парк Цюбу-Сангаку. Радовішчы свінцова-цынкавых руд.

Хіда?
Краіна
Даўжыня140 км
Вышыня3190 м 
Хіда (Японія)
Хіда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць