Хім’ярыцкае царства
Хім'ярыцкае царства (Хім'яр; паўд. ар. пісьмо: , араб. حِمير) — старажытная дзяржава, якая існавала ў 2 стагоддзі да н.э. — 6 стагоддзі н.э. Узнікла ў канцы 2 стагоддзя да н.э. на паўднёвым захадзе Аравіі. У пачатку 1 стагоддзя да н.э. хім'ярыты захапілі ўсе пункты марскога гандлю на паўднёва-заходнім узбярэжжы Паўднёвай Аравіі, частку ўзбярэжжа Усходняй Афрыкі і частку тэрыторыі Сабейскага царства (Сабы). У канцы 2 стагоддзя н.э. аб'яднаныя сілы Аксумскага царства, Хадрамаўта і Сабы разбілі армію Хім'ярскага царства і зрабілі яго залежным ад Сабы. У пачатку 4 стагоддзя ўся Паўднёвая Аравія зноў трапіла пад уладу Хім'ярыцкага царства. У пачатку 6 стагоддзя тэрыторыя хім'ярытаў заваявалі эфіопы, у 2-й палове 6 стагоддзя — Сасаніды.

Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хім’ярыцкае царства