Хінганскі запаведнік

Хінганскі запаведнік — дзяржаўны запаведнік у Амурскай вобласці (Расія), у перадгор'і хрыбта Малы Хінган. Заснаваны ў 1963 годзе для аховы комплексу Сярэдняга Прыамур'я. Плошча 97,8 тысяч гектар. Клімат мусонны. Рэльеф вызначаюць Хінганскае нізкагор'е (вышыня каля 500 м) і забалочаная раўніна. Глебы горна-лясныя бурыя і лугавыя чарназёмападобныя. Дубовыя і хвойна-шыракалістыя лясы займаюць 76 % горнай часткі запаведніка. Захаваліся невялікія ўчасткі лесу з хвоі кедравай карэйскай, елкі аянскай, піхты белакорай, лістоўніцы даурскай. У поймах рэк — вербнякі, алешнікі і ясянёва-ільмавыя насаджэнні. На раўніне лугавая і балотная расліннасць. К флоры больш 800 відаў; у Чырвонай кнізе: чаравічкі буйнакветкавы і сапраўдны, барадатка японская, надбароднік бязлісты, чылім, лотас Камарова. Звычайныя прадстаўнікі фаўны прыамурскай (чорны мядзведзь, харза, янападобны сабака) і манголадаўрскай (даўрскі хамячок, даўгахвосты суслік).

Хінганскі запаведнік

Літаратура правіць