Цэнтральны камітэт КПБ

(Пасля перасылкі з ЦК КП(б) Беларусі)
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Цэнтра́льны камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — вышэйшы орган Камуністычнай партыі Беларусі ў перыяд паміж з'ездамі ў 19241991 гады.

Будынак Цэнтральнага камітэта па адрасу: г. Мінск, вул. К. Маркса, 40.

Абіраўся з'ездам КПБ ва ўстаноўленым iм колькасці членаў і кандыдатаў у члены ЦК. Па меры росту шэрагаў КПБ, маштабаў і складанасці задачаў колькасць членаў ЦК павялічвалася.

У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам КПСС, рашэннямі з'ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК КПСС.

Пленумы ЦК КПБ склікаліся не радзей за адзін раз у чатыры месяцы.

Упершыню ЦК Кампартыі Беларусі быў абраны 14 мая 1924 года на VIII з'ездзе КП(б)Б у складзе 25 членаў і 7 кандыдатаў у члены ЦК.

Да стварэння ЦК вышэйшымі кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі: Цэнтральнае бюро КП(б)Б, Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ, Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б).

Паўнамоцтвы

правіць

ЦК КПБ ўзначальваў усю дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі па ажыццяўленню палітыкі партыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦК КПСС, кіраваў абласнымі, гарадскімі і раённымі партыйнымі арганізацыямі, правяраў іх працу, заслухоўваў справаздачы абкамаў, гаркамаў і райкамаў, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў.

Пад кіраўніцтвам ЦК КПБ праводзіў сваю працу ЦК ЛКСМБ.

ЦК КПБ накіроўваў працу рэспубліканскіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый працаўнікоў праз партыйныя групы ў іх, зацвярджаў рэдактараў рэспубліканскіх друкаваных партыйных органаў, якія працавалі пад яго кантролем, склікаў з'езды КПБ, даваў справаздачу перад імі і ЦК КПСС.

Бюро ЦК

правіць

Для кіраўніцтва працай партыі паміж Пленумамі ЦК абірае Бюро ЦК КПБ.

Сакратарыят ЦК

правіць

Для кіраўніцтва паўсядзённай працай, пераважна для арганізацыі праверкі выканання партыйных рашэнняў і падбору кадраў пленумамі абіраўся Сакратарыят ЦК КПБ.

Літаратура

правіць
  • Центральный комитет ЦК КПБ // Белорусская ССР:Краткая Энциклопедия — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. — С. 717. — 768 с.