Царква Джэзуіці (італ. Gesuiti) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа. Афіцыйная назва пры асвячэнні Санта-Марыя Асунта (Santa Maria Assunta).

Хрысціянскі храм
Царква Джэзуіці
Gesuiti
Джэзуіці
Джэзуіці
45°26′35,85″ пн. ш. 12°20′21,18″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Канфесія Каталіцтва
Епархія Патрыярхат Венецыі[d]
Архітэктурны стыль Барока
Архітэктар Фатарэта
Дата заснавання 1715 і 1148
Будаўніцтва 16571715 гады
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Царква Джэзуіці

Гісторыя

правіць

Сувязь езуітаў і папскага прастолу стваралі напружанасць з Венецыянскай рэспублікай. Езуіты падтрымалі інтэрдыкт папы Паўла V 1606 супраць Венецыі, і былі выгнаныя з горада. Аднак у 1714 езуіты атрымалі дазвол пабудаваць уласную царкву на месцы больш старой царквы 1150, прысвечанай Святой Марыі Егіпецкай. Новая царква была пабудавана ў перыяд з 1715 па 1729 гг. Архітэктар царквы Даменіка Росі спраектаваў царкву ў барочным стылі ў выглядзе лацінскага крыжа з шырокім нефам, што павінна было паўтараць галоўную езуіцкую царква Іль-Джэзу. Пасля скасавання езуітаў У 1774 годзе суседняя з царквой езуіцкая школа была перададзена грамадзянскай адміністрацыі, а з 1807 года царква выкарыстоўвалася як вайсковыя казармы да 1844, калі езуіты вярнуліся ў Венецыю

Знешні выгляд

правіць

Фасад царквы працы Фатарэта ўпрыгожаны скульптурамі апосталаў і унебаўшэсцем на вяршыні тымпана, вядомых венецыянскіх разьбяроў XVIII стагоддзя - Тарэці, Кабіянка, Барата і інш. На задняй сцяне надмагільны помнік сям'і Да Лесэ працы Якопа Сансавіна, скульптуры працы разьбяра Алесандра Віторыя.

Літаратура

правіць
  • Gian-Jacopo Fontana. Illustrazione storico critica della Chiesa di Santa Sofia Venezia 1836
  • Marcello Brusegan. Le chiese di Venezia Ed. Newton Compton 2008
  • S Lunardon "Hospitale S Mariae Crociferorum. L'Ospizio dei Crociferi a Venezia, IRE, Venezia 1985

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць