Царква Нараджэння Божай Маці (Пухавічы)
Царква Нараджэння Божай Маці — храм у в. Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].
Славутасць | |
Царква Нараджэння Божай Маці | |
---|---|
53°31′40″ пн. ш. 28°14′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўная |
Епархія | Барысаўская |
Дата заснавання | 1834 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1834 тут была збудавана Багародзіцкая царква.
У 1879 г. цэнтр праваслаўнага прыхода, які налічываў 1698 прыхаджан; царква мела 120 дзесяцін зямлі, у тым ліку ворыва — 39, лесу — 60, сенажаці — 21 дзесяцін; пры царкве было папячыцельства.
У 1950 гадах царква была закрыта, часткова разбурана і пераабсталявана пад клуб.
Пад канец 90-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак храма (клуба) у сваё веданне.
18 жніўня 2015 г. пасля завяршэння богаслужэння епіскап Веніямін заклаў у падмурак будучага храма камень і памятную грамату[2][3].