Царква Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)

Царква Параскевы Пятніцы — праваслаўная царква ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адзін з нешматлікіх захаваных да нашага часу аўтэнтычных чатырох-зрубных крыжовых храмаў, раней даволі распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі[1], помнік народнага дойлідства 18 стагоддзя.

Славутасць
Царква Параскевы Пятніцы
Царква Параскевы Пятніцы ў Чарнаўчыцах
Царква Параскевы Пятніцы ў Чарнаўчыцах
52°13′11″ пн. ш. 23°44′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Чарнаўчыцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Дата пабудовы 1733 год
Дата скасавання 1986
Статус дзейнічае
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1733 годзе з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гады. Абнесена бутавай агароджай з арачнай 2-яруснай брамай-званіцай. Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[1].

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Крыжовы ў плане зруб некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала атрымала рзвіццё ў шырыню са стварэннем невялікага трансепта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў увянчана фігурным шмат'ярусным купалам (яго паходжанне больш позняе, бо візіта 2-й палавіны 18 ст. адзначае ў завяршэнні храма просты крыж). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацаваны 3-вугольны франтон галоўнага фасада.

Інтэр'ер

правіць

У перакрытыю плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1987 года. Абраз «Цуд Георгія аб змеі» (1729).

Зноскі

  1. а б Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ

Літаратура

правіць
  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр.1004, арк. 9 — 29.

Спасылкі

правіць