Царква Санта-Стэфана
Царква Санта-Стэфана (італ.: Santo Stefano) — царква ў Венецыі, Італія, размешчаная ў раёне Сан-Марка. Знаходзіцца ў паўночнай частцы плошчы Санта-Стэфана.
Славутасць | |
Царква Санта-Стэфана | |
---|---|
45°26′01″ пн. ш. 12°19′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова была пабудавана ў XIII стагоддзі для манахаў-пустэльнікаў ордэна Святога Аўгусціна. Перабудоўвалася ў XIV і ў XV стагоддзях. Царква выканана ў гатычным стылі, мае тры апсіды. У 1544 годзе верхняя секцыя 60-мятровай званіцы абрынулася пасля ўдару маланкі, пашкодзіўшы суседнія будынкі. Званіца, адноўленая пазней, у наш час мае характэрны нахіл.
За першыя 250 гадоў сваёй гісторыі царква была шэсць разоў асвечана нанова з-за крыві, якая пралівалася ў яе сценах.
Творы мастацтва
правіцьУ царкве шмат прац Цінтарэта, Барталамеа Віварыні іншых мастакоў. Грабніцы і фрагменты ўбрання выкананы П’етра Ламбарда, Туліа Ламбарда, Антоніа Канова. У царкву ўваходзяць праз разьбяны гатычны партал працы Барталамеа Бона.
Надмагільныя помнікі
правіць- Дож Андрэа Кантарыні
- Джавані Фальер
- Франчэска Маразіні
- Джакама Сурыян